Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ўкраіне будуць расьсьледаваны абвінавачваньні ў карупцыі


КІЕЎ. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка даручыў новаму дзяржаўнаму сакратару Алегу Рыбачуку кантраляваць расьсьледаваньне абвінавачваньняў у карупцыі, высунутых супраць шэрагу высокіх чыноўнікаў. З абвінавачваньнямі выступілі былы прэм’ер-міністар Юлія Цімашэнка і былы дзяржсакратар Аляксандар Зінчанка. У тэлеінтэрвію ў пятніцу Цімашэнка таксама сказала, што, нягледзячы на адстаўку, яна не перайшла ў апазыцыю да прэзыдэнта. Тым ня меней, на парлямэнцкія выбары праз паўгода ейныя прыхільнікі пойдуць асобна ад Юшчанкі, -- падкрэсьліла экс-прэм’ер Украіны.
XS
SM
MD
LG