Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня столькі той шкоды, як няўгоды


Леанід Дранько-Майсюк, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Ці не штодня ў нашым жыцьці здараюцца дробныя непрыемнасьці. Яны, дзякуй Богу, шкодна не ўплываюць на здароўе – проста прыносяць лёгкае раздражненьне і даволі хутка забываюцца. Яны, можна сказаць, неістотныя па сваёй сутнасьці. Ну хіба можа перавярнуць, кардынальна зьмяніць у горшы бок нашае жыцьцё такая, напрыклад, драбяза, калі ў пакоі перагарае лямпачка, на кухні скручваецца кран, а за сьцяною ў суседа пяе надакучлівы Піліп Кіркораў?! Вядома ж, не, ня можа, бо ўсё названае і падобнае да яго неназванае жыцьцёва малазначнае і шкоды з усяго гэтага амаль ніякай – так, маленькія нязручнасьці ці, як у Давыд-Гарадку кажуць, – няўгода... Дык вось, калі аддзіраецца падэшва ў чаравіку, адрываецца гузік на кашулі або лопаецца кола ў ровары, словам, калі здараюцца якія-небудзь дробныя непрыемнасьці, людзі ў Давыд-Гарадку памяркоўна прамаўляюць: ня столькі той шкоды, як няўгоды.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)
XS
SM
MD
LG