Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпет: Мубарак перамог на выбарах прэзыдэнта


КАІР. Эгіпецкі прэзыдэнт Хосьні Мубарак перамог на прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбыліся ў аўторак. Шосты раз ён распачне пяцігадовы прэзыдэнцкі тэрмін. Паводле афіцыйных зьвестак, Мубарак набраў 88 працэнтаў галасоў.

Гэта былі першыя ў краіне альтэрнатыўныя выбары. На пасаду прэзыдэнта прэтэндавалі 10 кандыдатаў. Айман Нур – адзін зь лідэраў апазыцыі, які фінішаваў другім – раней абвінаваціў выбарчую камісію ў шматлікіх парушэньнях і запатрабаваў перагаласаваньня. Аднак ягоная скарга была адхіленая.
XS
SM
MD
LG