Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста АГП ледзь ня звольнілі з заводу за кампутарныя гульні


Казімер Яноўскі, Гомель Сёньня судзьдзя Жлобінскага раённага суду Лідзія Папека задаволіла пазоў актывіста Аб''яднанай грамадзянскай партыі, начальніка аддзелу Беларускага мэталюргічнага заводу Марата Афанасьева да кіраўніцтва прадпрыемства.

Спадар Афанасьеў аспрэчыў загад генэральнага дырэктара заводу Андрыянава пра пакараньне вымовай і поўнае пазбаўленьне прэміяльных даплат за ліпень. Да вытворчых санкцыяў спрычыніліся дакладныя запіскі непасрэднага начальства Афанасьева – начальніка рамонтнай управы Торманава і ягонага намесьніка Шпаруна. Яны абвінавацілі Марата Афанасьева ў тым, што ён нібыта гуляў у рабочы час у суседнім кабінэце ў кампутарныя гульні. На экране кампутара ў той час сьвяцілася гульнёвая застаўка.

У судзе Марат Афанасьеў даказаў, што не зьяўляецца карыстальнікам кампутара, ня ведае нават паролю доступу.

Судзьдзя Папека прызнала прэтэнзіі начальства да актывіста АГП беспадстаўнымі.

Два гады таму Марата Афанасьева ўжо спрабавалі звольніць з мэталюргічнага заводу з прычыны скарачэньня штату. Але ён і тады аспрэчыў у судзе адпаведныя загады кіраўніцтава мэталюргічнага заводу.

А вось намесьнік начальніка цэху заводу, старшыня раённай арганізацыі ПКБ Валер Рыбчанка пасьля шэрагу вымоў сёлета быў звольнены з прадпрыемства. Ён працягвае судзіцца з адміністрацыяй прадпрыемства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG