Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Партыя Казуліна хоча ўдзельнічаць у Кангрэсе дэмсілаў


Алесь Дашчынскі, Менск Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) накіравала зварот у аргкамітэт Кангрэсу дэмакратычных сілаў з просьбай пацьвердзіць магчымасьць удзелу партыі ў кангрэсе. Тым часам, сам Аляксандар Казулін ня будзе выстаўляцца на кангрэс ў якасьці аднаго з кандыдатаў, заяўляе прадстаўнік партыі.

Гэтае рашэньне сёньня на сваім паседжаньні ўхваліла стала дзейная нарада дэмсілаў. Паводле актывіста партыі Уладзімера Нісьцюка, сацыял-дэмакраты разьлічваюць на ўдзел у кангрэсе на роўных. Ня выключаны выступ на кангрэсе дэмсілаў лідэра БСДП(Г), былога рэктара БДУ Аляксандра Казуліна.

(Нісьцюк: ) “Мы, увогуле, ідэю абраньня адзінага кандыдата не падтрымліваем і не падтрымлівалі і ў яе рэалізацыі будзем удзельнічаць толькі асабіста. Хто хоча – няхай удзельнічае, мы ня будзем гэтаму перашкаджаць. Ёсьць шэраг партый, арганізацый, якія хочуць гэты праект рэалізаваць. Мы падтрымліваем іх як дэмакратаў, нашых калегаў, братоў, зь якімі мы ўжо не адзін год змагаемся за дэмакратыю на Беларусі. Але гэты праект мы лічым ня вельмі карысным і ў ім мы ўдзельнічаць ня будзем. І Казулін ня будзе выстаўляцца на кангрэс ў якасьці аднаго з кандыдатаў.”
XS
SM
MD
LG