Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саляна зноў падтрымаў рэформы ва Ўкраіне


БРУСЭЛЬ. Прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі Хавіер Саляна зноў выказаў падтрымку палітычным і эканамічным рэформам ва Ўкраіне. Саляна выказаў спадзеў, што палітычныя лідэры, якія перанялі справу рэфармаваньня краіны, будуць "працаваць як адзіная каманда дзеля яе будучыні”.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка прапануе кандыдатуру Юр''я Еханурава на пасаду прэм’ер-міністра. Цяпер Еханураў праводзіць кансультацыі для фармаваньня новага кабінэту міністраў. Прэзыдэнт прапанаваў Вярхоўнай Радзе падпісаць палітычнае пагадненьне (пакт стабільнасьці), заклікаючы эфэктыўна ўзаемадзеяць з новым кабінэтам. Тым часам адпраўленая ў адстаўку прэм’ер-міністар Юлія Цімашэнка і яе блёк выказалі недавер Віктару Юшчанку. На думку экспэртаў, бальшыня міністраў кабінэту Цімашэнкі захавае свае пасады.
XS
SM
MD
LG