Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз заклапочаны сытуацыяй са СМІ ў Беларусі


Алена Струвэ, Менск “Ціск на СМІ ў Беларусі ёсьць пытаньнем нашай вялікай заклапочанасьці”, – заявіла сёньня камісар Эўразьвязу Бэніта Фэрэра-Вальднэр.

Кіраўніцтва Эўразьвязу зацікаўленая ў дэмакратызацыі Беларусі і доступе ягонага насельніцтва да альтэрнатыўнай афіцыйнай прапагандзе інфармацыі. Сёньня прэсавая служба Эўракамісіі абвясьціла пра новы конкурс праектаў вяшчаньня на Беларусь, які разьлічаны на два мільёны эўра.

Нагадаем, што папярэдні, першы тэндэр вяшчальных радыёпраектаў у памеры 138 тысячаў эўра выйграла нямецкая станцыя "Deutsche Welle", якая ў хуткім часе пачне свае праграмы на Беларусь.

Камэнтуючы падтрымку Брусэлем гэткіх інфармацыйных праектаў, камісар Эўразьвязу Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла:

(Фэрэра-Вальднэр: ) "Я шчыра прысьвячаю сябе дапамозе людзям у Беларусі. Сытуацыя з правамі чалавека ў гэтае краіне пагаршаецца. І калі Беларусь хоча знайсьці шлях да дэмакратыі, яе людзям патрэбны доступ да незалежных СМІ. Недахоп свабоды слова, ціск на незалежныя СМІ, усё гэта ёсьць пытаньнем для вялікай заклапочанасьці, і Эўрапейская Камісія разглядае гэта як прыярытэтную праблему".

Гл. таксама • "Русыфікацыя ня мусіць быць палітыкай Эўразьвязу" • Што думаюць пра новую замежную радыёстанцыю вядомыя ў Беларусі людзі? • Э.Шродтэр камэнтуе пляны Эўракамісіі па радыёвяшчаньні на Беларусь • Яшчэ адна расейскамоўная радыёстанцыя зь вяшчаньнем на Беларусь? • Эўрапарлямэнтары прапануюць кіраўніцтву Эўразьвязу сваё бачаньне вяшчаньня на Беларусь • Новае замежнае радыё для Беларусі загаворыць па-беларуску і па-расейску

Гл. таксама (па-ангельску): • The EU online • The European Commission • EU Press Room • Contact the EU
XS
SM
MD
LG