Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генадзь Навіцкі – у Нью-Ёрку


Алеся Сёмуха, Вашынгтон Генадзь Навіцкі ў сваім выступе на Другой усясьветнай канфэрэнцыі сьпікераў парлямэнтаў у Нью-Ёрку рабіў акцэнт на тое, што Беларусь ёсьць актыўным ўдзельнікам міжнародных пагадненьняў у сфэрах ядзернага раззбраеньня, змаганьня з наркотыкамі, тэрарызмам і гандлем людзей, а таму заслугоўвае пашырэньня сфэраў супрацоўніцтва.

У адрозьненьне ад прамовы Ўладзімера Канаплёва, выступ Генадзя Навіцкага быў больш дыпляматычны. Ён не абвінавачваў у сваім выступе “асобныя краіны” ў эксплёатацыі тэмы парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.

Не прагучала таксама з вуснаў Навіцкага і абвінавачваньняў у адрас Эўрапейскага Зьвязу. Наадварот, спадар Навіцкі падзякаваў краінам, якія дапамагаюць Беларусі ўмацоўваць дзяржаўныя межы ў мэтах стрыманьня кантрабанды й краінам, якія памагаюць у пераадоленьні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Акцэнт прамова наагул быў засяроджаны на пазытыўных аспэктах супрацоўніцтва Беларусі зь міжнароднай супольнасьцю і заклікала да пашырэньня міжпарлямэнцкіх кантактаў зь Беларусьсю.

Генадзь Навіцкі ў сваёй прамове таксама адзначыў, што настаў час выпрацоўкі новай міжнароднай стратэгіі, якая б стала адказам на пагрозу страты незалежнасьці й цэласнасьці краінаў. Што дакладна меў на ўвазе беларускі старшыня Савету Рэспублікі пад стратай незалежнасьці так і засталося не высьветленым, паколькі гэтая заява ня мела сэнсавага працягу і тлумачэньня.

Гл. таксама • Чатыры хвіліны Ўладзімера Канаплёва ў Нью-Ёрку • Беларуская дэлегацыя ў Нью-Ёрку – два ахоўнікі, ніводнага перакладчыка
XS
SM
MD
LG