Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гангадзэ вінаваціць сьпікера і пракурора Ўкраіны


КІЕЎ. Удава журналіста Георгія Гангадзэ, Міраслава Гангадзэ, зьвінаваціла сьпікера Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзіміра Літвіна ў тым, што ён замінае расьсьледаваньню забойства яе мужа. Яна запатрабавала таксама адстаўкі генэральнага пракурора Ўкраіны Сьвтаслава Піскуна. Кіраўнік інтэрнэт-газэты “Украінская праўда” зьнік у верасьні 2000 г. Яго цела знайшлі ў лесе. Апазыцыя абвінаваціла тадышняга прэзыдэнта Леаніда Кучму і ягонае атачэньне ў забойстве Гангадзэ.
XS
SM
MD
LG