Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сяргея Скрабца вярнулі на “Валадарку”


Уладзімер Глод, Менск Вядомы апазыцыйны палітык, кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня пасьля трох тыдняў мэдычнага абсьледаваньня ў турэмным шпіталі зноў пераведзены ў камэру сьледчага ізалятару па вуліцы Валадарскага ў Менску. Пра гэта нашаму радыё паведаміла жонка вязьня Аляксандра Скрабец.

Паводле Аляксандры Скрабец, ні сустрэцца з мужам, ні перадаць яму пасылку на гэтым тыдні не атрымалася. І толькі зь лістоў, якія паступілі са шпіталю, яна ведае пра здароўе Сяргея.

(А.Скрабец: ) “Стан нармальны, адчувае сябе здавальняюча”.

(Карэспандэнт: ) “Ці дапамагло яму лячэньне?”

(А.Скрабец: ) “Пра гэта ён нічога ня піша”.

* * *

Сяргей Скрабец быў затрыманы 15 траўня каля свайго дому ў Менску. У той жа дзень яго адвезьлі ў Берасьцейскі сьледчы ізалятар. Там на знак пратэсту ён абвясьціў галадоўку, якая цягнулася амаль 40 дзён. Пасьля таго, як рэспубліканская пракуратура аб’яднала дзьве справы былога дэпутата — выманьваньне крэдытаў у дзяржавы і падбухторваньне да дачы хабару — у адну справу, сьледчы ў асабліва важных справах Вячаслаў Цераховіч вырашыў перавесьці арыштанта ў Менск.

Летам 2004 году Сяргей Скрабец удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай аб палітычным прытулку, аднак атрымаў адмову. Сёлета ў красавіку Беларускае тэлебачаньне сьцьвярджала, што спэцслужбы затрымалі кур’ера, які вёз зь Вільні 200 тысяч даляраў — нібыта для фінансаваньня палітычнай дзейнасьці Сяргея Скрабца.
XS
SM
MD
LG