Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Тройчы здраджаная Юля"?


Юры Сьвірко, Кіеў Віктар Юшчанка патлумачыў прычыны адстаўкі ў кабінэце тым, што зьявіліся канфлікты, недахоп пачуцьця каманды. На думку Юшчанкі, утварыўся парадокс: хоць ва ўрадзе зьявілася шмат новых твараў, аблічча ўкраінскай улады засталося старым, краіну зноў абвінавачваюць у карупцыі, што няма празрыстых працэсаў у эканоміцы.

Адзначу адразу, што на вуліцах Кіеву не заўважна палітычных зьменаў апошняга дня, людзі жывуць у нармальным рэжыме. Усе кажуць, што не чакалі такой хуткай адстаўкі і яе ўраду, але ўсё да гэтага йшло. Шмат было ў прэсе пра тое, што ў верасьні Юшчанка адправіць урад у адстаўку. Варта прыгадаць крызыс з цукрам, бэнзінавымі войнамі, унутрыпалітычныя прычыны. Ніхто ня бачыць тут рукі Масквы ці Захаду. І чакалі такіх падзеяў, і не чакалі. Не чакалі, што так хутка, але чакалі, што сёлета.

Украінскія газэты рэагуюць на гэта па-рознаму. Інтэрвію Юліі Цімашэнкі няма, чакаецца, што яна выступіць 9-га верасьня а 8-й гадзіне вечара на тэлеканале "Інтэр" – гэта адзін з найбольш папулярных тэлеканалаў. Альбо раней можа даць прэсавую канфэрэнцыю. Газэта "Факты" піша: "тройчы здраджаная Юля". Яна прыпісвае прыведзеныя словы самой Юліі Цімашэнцы, што ёй здрадзілі тройчы: у 2000 годзе ў часе акцыі "Ўкраіна бяз Кучмы", калі Віктар Юшчанка і Леанід Кучма падпісалі разам зварот і асудзілі "нацыянал-фашызм" апазыцыі, у тым ліку і Юлію Цімашэнку. Другі раз Віктар Юшчанка, калі быў прэм''ер-міністар, пагадзіўся са звальненьнем Цімашэнкі з пасады віцэ-прэм''ера ў пытаньнях паліўна-энэргетычнага комплексу. Трэці раз - учора. Газэты "Кіеўскія ведамасьці " і "Факты" аналізуюць пэрспэктывы Юліі Цімашэнкі пасьля адстаўкі.

Шэраг экспэртаў кажуць, што яна пойдзе ў апазыцыю і можа стварыць блёк зь Віктарам Януковічам, іншыя гавораць, што яна пойдзе на выбары як саюзьніца Віктара Юшчанкі. Былы віцэ-прэм''ер у гуманітарных пытаньнях Мікола Тамэнка ў інтэрвію газэце "Коммерсант Украіна" распавёў пра тое, што ўначы, суткі назад, было дамоўлена, аб звальненьні Парашэнкі, памочніка прэзыдэнта Аляксандра Трацьцякоў, а таксама некаторыя іншыя ключавыя фігуры. Тамэнка на гэта не пагадзіўся і сам заявіў пра сваю адстаўку, што спарадзіла ўрадавы крызыс.
XS
SM
MD
LG