Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Буш абяцаў па 2 тысячы даляраў ахвярам урагану Катрына


ВАШЫНГТОН: Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падтрымаў ўрадавы плян выдзяленьня десяткам тысяч сем’яў пацярпелых у выніку урагану Катрына па 2 тысячы даляраў надзвычайнай дапамогі. Выступаючы ў тэлепраграме Буш абяцаў ахвярам урагану доўгатэрміновую, усемагчымую падтрымку і дапамогу. Прэзыдэнт абвесьціў дзень 16 верасьня Нацыянальным днём малітвы і памяці пра ахвяры ўрагану. Мяркуецца, што амэрыканскі Кангрэс, у адказ на просьбу прэзыдэнта Буша, выдзяліць амаль 52 мільярды даляраў на пераадоленьне наступстваў ўрагану. Фэдэральныя ўлады ўжо скарысталі 10,5 мільярда даляраў ўхваленыя Кангрэсам тыдзень таму. Тымчасам ратаўнічыя службы ў Новым Арлеане працягваюць пошукі людзей, які не змаглі, альбо не захацелі пакінуць горад. Ужо раней ўлады перасьцераглі, што з прычыны атручэньня вады бактэрыямі і хімікальямі, прабываньне ў горадзе-небясьпечнае. Правааахоўныя органы заяўляюць, што ў часе прымусовай эвакуацыі яны намагаюцца пазьбягаць ужываньня сілы.
XS
SM
MD
LG