Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусы Бэльгіі й Галяндыі адзначылі ўгодкі Аршанскай бітвы


RFE/RL Дзень Беларускай вайсковай славы адзначылі сёньня беларусы, што жывуць у Бэльгіі і Галяндыі. У Антвэрпэне, у парафіі Уваскрасеньня Хрыстова Беларускай грэка-каталіцкай царквы адбылося ўрачыстае набажэнства, якое адслужыў айцец Ян Майсечык.

(Майсейчык: ) “Па-першае, сёньня вялікае сьвята нараджэньня Божае Маці. Мы адзначаем паводле Грыгарыянскага календару. А па-другое, угодкі Аршанскай бітвы. Мы павінны ўзгадаць, памаліцца за тых, хто загінуў за Айчыну нашую. Трэба аддаць малітоўную даніну тым, хто змагаўся за волю Бацькаўшчыну супраць усіх акупантаў ня толькі маскоўскіх. Мы павінны аддаць малітоўную памяць, прасьпяваць “Вечную памяць”.

Пасьля набажэнства адбылася урачыстая вячэра ў гонар Дня беларускай вайсковай славы.
XS
SM
MD
LG