Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Полаччыне таксама адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Сёньня ўвечары ў Наваполацку прайшоў ўрачысты сход з нагоды Дня беларускай вайсковай славы. На ім прысутнічалі актывісты й сябры дэмакратычных арганізацыяў гораду.

На пачатку сходу было прачытанае спавешчаньне, прысьвечанае вялікаму ваяру зямлі беларускай Канстанціну Астроскаму й слаўнай бітве пад Воршай. Затым дзявочы гурт “Індра” прасьпяваў старыя ваярскія песьні, а паэтка Лера Сом прачытала свае новыя вершы і выканала пад гітару некалькі сваіх песень.

Напярэдадні ў Полацкім дзяржунівэрсытэце ды ў іншых навучальных установах гораду было вывешана некалькі дзясяткаў улётак ў партрэтам Канстанціна Астроскага і гістарычнай даведкай пра бітву пад Воршай і вытокі Дня беларускай вайсковай славы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG