Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры хвіліны Ўладзімера Канаплёва ў Нью-Ёрку


Алеся Сёмуха, Вашынгтон Сёньня ў Нью-Ёрку працягвалася праца Другой сусьветнай канфэрэнцыі сьпікераў парлямэнтаў арганізаванай пад эгідай ААН міжнародным міжпарлямэнцкім зьвязам. З 4-х хвіліннай прамовай на агульным паседжаньні выступіў сьпікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў.

У сваёй прамове Уладзімер Канаплёў зрабіў акцэнт на неабходнасьць інтэграцыі Беларусі ў міжнародную эканамічную супольнасьць праз сяброўства ў Усясьветнай гандлёвай арганізацыі (УГА).

Спадар Канаплёў абвінаваціў Эўразьвяз у тым, што гэта арганізацыя не прымае ў разьлік эканамічныя інтарэсы ўсіх сваіх краін-сябраў, калі прымяняе да Беларусі тактыку эканамічных санкцый.

Паводле спадара Канаплёва, гнуткая палітычная пазыцыя Беларусі й геаграфічнае становішча маглі б паслужыць лучнікам і транзытам паміж Эўропай і Ўсходам. Пры гэтым Канаплёў назваў Беларусь прадказальным і надзейным эканамічным партнэрам.

Закранаючы тэму стану дэмакратыі й правоў чалавека ў Беларусі, Канаплёў сказаў, што гэтыя пытаньні эксплюатуюцца асобнымі краінамі ў "сваіх карысьлівых палітычных мэтах".

На заканчэньне спадар Канаплёў заклікаў Міжпарлямэнцкі зьвяз ўзяць удзел у міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай 20-м угодкам Чарнобыльскай катастрофы, якая заплянавана на красавік 2006 году.

Гл. таксама • Беларуская дэлегацыя ў Нью-Ёрку – два ахоўнікі, ніводнага перакладчыка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG