Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

US Open: Макс Мірны выйшаў фінал у парным разрадзе


RFE/RL На адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе пасеяныя пад першым нумарам беларускі тэнісіст Макс Мірны разам са сваім партнэрам швэдам Ёнасам Б''ёркманам перамаглі ў паўфінале пару з Зымбабвэ Ў.Блэка і К.Уліета, якія былі пасеяныя пад чацьвёртым нумарам.

Швэдзка-беларускі дуэт прайграў першы сэт (5:7), і быў у адным кроку ад паразы ў другім сэце, калі пара з Зымбабвэ мела матч-пойнт, але Мірны і Б''ёркман абаранілі матч-пойнт, пераламілі ход матчу, выйгралі другі сэт 7:5, а затым і трэці вырашальны сэт 6:2.

Нагадаем, у адзіночцы Макс Мірны дасягнуў трэцяга кола, дзе прайграў фіну Ярку Нэмінэну. Ярка Нэмінэн – першы фін у гісторыі турніраў "вялікага шлему", які дасягнуў чвэрць фіналу.

У юніёрскім турніры як у парным, так і ў адзіночным разрадах працягвае пасьпяховае выступленьне маладая беларуска Вікторыя Азарэнка, якая пасеяная пад першым нумарам і ўжо дасягнула чвэрць фіналу. У трэцім раўндзе Вікторыя Азарэнка выйграла ў галяндкі Рэнэ Райнгард зь лікам 6:0, 6:0. Таксама пасьпяхова працягвае выступленьне беларуская юніёрка Вольга Гаварцова.
XS
SM
MD
LG