Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе зьбіраюцца адсочваць усе званкі й лісты


НЬЮКАСТЛ. Прадстаўнікі Эўразьвязу й міністры юстыцыі краін-удзельніц сустрэліся ў Вялікай Брытаніі, каб дасягнуць паразуменьня наконт комплексу мер супраць тэрарызму. Старшынюе на паседжаньні міністар унутраных справаў Брытаніі Чарльз Кларк. Міністры спрабуюць правесьці спрэчнае рашэньне аб паліцэйскім доступе да прыватных тэлефонных званкоў, выхадаў у Інтэрнэт і электроннага ліставаньня. Кларк заявіў, што гэта неабходна для выяўленьня патэнцыйных тэрарыстаў. У выпадку прыняцьця комплексу мераў, тэлефонныя кампаніі будуць абавязаныя на працягу года захоўваць інфармацыю пра ўсе тэлефонныя званкі, правайдэры інтэрнэт-паслугаў будуць захоўваць падрабязны ўлік электроннага ліставаньня й пратаколаў сеткі цягам паўгода. Каб набыць моц, праект мусіць быць прыняты аднагалосна ўсімі краінамі.
XS
SM
MD
LG