Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХК падаў у суд на Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі


Алег Грузьдзіловіч, Менск. Праваабаронцы скардзяцца ў Вышэйшы гаспадарчы суд на тое, што дэпартамэнт гуманітарнай дапамогі Кіраўніцтва справамі адмаўляецца зарэгістраваць грашовую дапамогу, якая прыйшла на рахунак БХК з Міжнароднай Хэльсынскай фэдэрацыі.

У БХК разьлічвалі гэтымі сродкамі расплаціцца за арэнду памяшканьня, заплаціць за тэлефонныя размовы ды пакрыць выдаткі на чарговую канфэрэнцыю арганізацыі. Аднак зарэгістраваць дапамогу адмовілі. “Найбольш абурае, што нават не ўказаная матывацыя адмовы. Вынік суду пакажа, гэта проста свавольства чыноўнікаў ці замова на удушэньне нашай арганізацыі”, -- заявіў Радыё Свабода выканаўчы дырэктар БХК Алег Гулак. Тым часам ў кіраўніцтве справамі прэзыдэнта адмаўляюцца камэнтаваць прэтэнзіі БХК.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG