Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея накіравала гуманітарную дапамогу ахвярам урагану Катрына


МАСКВА: Два расейскія транспартныя самалёты з гуманітарнай дапамогай ахвярам ўрагану Катрына накіраваліся ў Злучаныя Штаты. Прадстаўнік Міністэрства надзвычайных сытуацыяў паведаміў, што самалёты вязуць намёты, і харчы. Прэзыдэнт Джордж Буш заклікаў Кангрэс выдзяліць 50 мільярдаў даляраў для ахвяраў ўрагану. Тымчасам мэр Новага Арлеану Рэй Нэджын паведаміў, што паліцыя і салдаты ў прымусовым парадку праводзяць эвакуацыю тых, хто яшчэ застаўся ў горадзе. Паводле мясцовай паліцыі, у горадзе яшчэ застаюцца каля 10 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG