Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анжаліка Борыс едзе ў Страсбур


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Як мы паведамлялі, учора Анжаліка Борыс сустрэлася ў Варшаве з амбасадарамі краінаў Эўразьвязу, што акрэдытаваныя ў Польшчы, а заўтра непрызнаваная беларускімі ўладамі старшыня СПБ будзе мець шэраг сустрэчаў у Эўрапейскім парлямэнце.

Гаворачы пра магчымыя вынікі гэтых сустрэчаў, спадарыня Борыс заявіла:

(Борыс: ) “Вынікі не адразу відаць і я ніколі не кажу пра магчымыя эфэкты спатканьня яшчэ перад самім спатканьнем. Але ўчора амбасадары краінаў Эўразьвязу віталі мяне вельмі цёпла. Гэта вельмі важна, што яны хацелі пачуць, што адбываецца і напэўна перакажуць гэта сваім урадам. Эфэкты можна будзе пабачыць пазьней. Кропля точыць камень”.

Пакуль дакладна невядома, з кім у Страсбуры сустрэнецца спадарыня Борыс, якая едзе туды разам зь віцэ-сьпікерам польскага Сэйму Дональдам Тускам. Дакладна вядома, што яна выступіць перад чальцамі Дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў справах Беларусі. Эўрадэпутаты ад Польшчы кажуць, што хацелі б, каб іхныя калегі самі пачулі ад Анжалікі Борыс пра абстаноўку, што да шанаваньня правоў чалавека ў Беларусі.

Гл. таксама • Анжаліка Борыс сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы
XS
SM
MD
LG