Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан прывёз дапамогу ў Казахстан


АЛМАТЫ. Былы амэрыканскі прэзыдэнт Біл Клінтан сустрэўся зь лідэрам казахскай апазыцыі Жармаханам Туякбаем. Бакі выказалі спадзяваньне, што апазыцыя будзе дапушчаная да ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 4 сьнежня. Учора Клінтан і прэзыдэнт Казахстану Назарбаеў падпісалі пагадненьне,якое дасьць магчымасьць гэтай краіне атрымаць антырэтравірусную тэрапію і мэдычнае абсталяваньне для ВІЧ-інфікаваных. Фонд Клінтана пастаўляе мэдычныя сродкі больш чым у 40 краінаў сьвету па ільготных коштах.
XS
SM
MD
LG