Лінкі ўнівэрсальнага доступу

40 млрд. USD на аднаўленьне Нью-Арлеана


ВАШЫНГТОН. Мэр Нью-Арлеана Рэй Нэйджын заявіў, што вада адступае, але ўсё яшчэ пакрывае 60% тэрыторыі гораду. Катрына разбурыла амэрыканскія штаты Луізіяна, Місісіпі й Алабама больш за тыдзень таму. Ратаўнікі працягваюць пошук тых, хто застаўся ў жывых, каб даставіць ім ежу й ваду. Прэзыдэнт Буш заявіў, што ініцыюе расьследаваньне, каб фэдэральны ўрад адказаў, чаму рэакцыя на стыхію была маруднай. Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША знаходзіцца пад узмоцненай крытыкай грамадзтва за прамаруджваньне з ратавальнай апэрацыяй. Кангрэс заявіў, што будуць знойдзеныя 40 млрд. даляраў для наступнай фазы аднаўленьня горада і дапамогі ахвярам. Сьпіс забітых можа скласьці шмат тысячаў людзей.
XS
SM
MD
LG