Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз можа скараціць грамадзянскія свабоды


СТРАЗБУР. Вялікая Брытанія, якая старшынюе цяпер у Эўразьвязе, вуснамі міністра ўнутраных справаў заявіла, што дзяржавам Эўразьвязу давядзецца дапусьціць пэўнае скарачэньне грамадзянскіх свабодаў, каб абараніць сваіх грамадзянаў ад тэрарызму й арганізаванай злачыннасьці. Чарлз Кларк лічыць, што права на жыцьцё пераважае над правам на неўмяшаньне ў прыватнае жыцьцё. Брытанскі міністар папярэдзіў судзьдзяў эўрапейскіх судоў, што калі яны не гатовыя прызнаць гэта, магчыма, давядзецца зьмяняць Эўрапейскую Канвэнцыю правоў чалавека. У чацьвер брытанскі міністар правядзе сустрэчу судзьдзяў і міністраў унутраных справаў 25 краінаў Эўразьвязу. Яны абмяркуюць прапанову аб рэгістрацыі і ўліку тэлефонных званкоў, выхадаў у інтэрнэт і электронных лістоў, каб спрасьціць пошук тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG