Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анжаліка Борыс сустрэлася з прэм''ерам Польшчы Маркам Бэлькам


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Варшаве не прызнаваная беларускімі ўладамі лідэр Саюзу палякаў Анжаліка Борыс сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Маркам Бэлькам.

Кіраўнік польскага ўраду заявіў, што Польшча ўсімі спосабамі, у тым ліку й фінансава, будзе дапамагаць кіраўніцтву СПБ на чале з Анжалікаю Борыс.

Марак Бэлька сказаў таксама, што запрапанаваў Анжаліцы Борыс стаць ганаровым консулам Рэспублікі Польшча ў Беларусі.

Заўтра спадарыня Борыс вылеціць у Страсбур, дзе правядзе сустрэчу з дэпутатамі Эўрапейскага парлямэнту.
XS
SM
MD
LG