Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Эгіпце адбываюцца прэзыдэнцкія выбары


КАІР. Сёньня ў Эгіпце адбудуцца прэзыдэнцкія выбары, падчас якіх упершыню за апошнія 24 гады грамадзяне будуць мець магчымасьць выбару паміж некалькімі кандыдатамі. Мяркуецца, што прэзыдэнт Хосьні Мубарак будзе пераабраны пяты раз на шасьцігадовы тэрмін. Ягонымі галоўнымі канкурэнтамі на выбарах будуць два лібэралы: Айман Нур і Номан Гома.

Дасюль 77-гадовы Мубарак пераабіраўся ў выніку рэфэрэндумаў, на якіх грамадзяне адказвалі, ці яны за, ці супраць далейшага кіраваньня Мубарака. Выбары на альтэрнатыўнай аснове Мубарак назваў вялікім крокам да дэмакратыі, аднак апазыцыйныя партыі лічаць, што выбары нічога ня зьменяць. За выбарамі будзе назіраць Выбарчая камісія, прызначаная ўрадам. Замежныя назіральнікі ня маюць права сачыць за галасаваньнем.

Учора прэм’ер Ахмэд Назіф заявіў, што ў дзень галасаваньня будуць забароненыя любыя дэманстрацыі.
XS
SM
MD
LG