Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чуў празь лес малітву


Леанід Дранько-Майсюк, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Гэты выраз адпавядае расейскай прыказцы слышал звон, да не знает, где он. Чуць празь лес малітву – значыць мець пра нешта вельмі і вельмі прыблізнае ўяўленьне, але, тым ня менш, імкнуцца пра гэтае нешта “падрабязна” і “маляўніча” распавесьці. Калі апавядальнік артыст па сваёй натуры і крышачку дэмагог, тады яму гарантаваны посьпех... Людзі, як вядома, заўсёды нешта хочуць пачуць, ім заўсёды некага хочацца слухаць. Вось тады і зьяўляецца балака, местачковы гаварун, а перш за ўсё брахун і манюка. Постаць усім вядомая. Ён балбоча бясконца, гаворыць пра ўсё і ні пра што; расказвае, напрыклад, пра нейкае вясельле, якое цікавіць людзей, і, вядома ж, усё выдумляе на хаду. Слухаюць жа яго, як заварожаныя. Аднак жа, калі здарыцца ў грамадзе чалавек, які не паддаецца гіпнозу балбатні, тады ён можа асадзіць брахуна: “Пляцеш пра вясельле, а ня быў на ім... Чуў празь лес малітву...”

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)
XS
SM
MD
LG