Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Босьнія: адмена права на памілаваньне


САРАЕВА. Вярхоўны прадстаўнік ААН у Босьніі Пэдзі Эшдаўн прыпыніў дзеяньне права памілаваньня, якім валодалі басьнійскія ўлады. Эшдаўн заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Сараеве, што такі крок зроблены для таго, каб пакласьці канец практыцы памілаваньня сяброў і палітычных паплечнікаў, якая квітнее ў Мусульманска-Харвацкай Фэдэрацыі і Рэспубліцы басьнійскіх сэрбаў.
XS
SM
MD
LG