Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некаторыя дактары лічаць апошні даклад МАГАТЭ тэндэцыйным


RFE/RL Міжнародная арганізацыя “Дактары сьвету за прадухіленьне ядзернай вайны” абвінавачваюць МАГАТЭ і Ўсясьветную арганізацыю здароўя ў тэндэнцыйнасьці і спробах прыменшыць наступствы Чарнобыльскай катастрофы.

Пра гэта паведамляе нямецкая газэта “Франкфуртэр рундшаў”. Арганізацыя партабуе незалежнага дасьледаваньня і апублікаваньня матэрыялаў па Чарнобыльскай катастрофе, якія ёсьць на расейскай мове.

Кіраўнічка арганізацыі “Дактары сьвету за прадухіленьне ядзернай вайны” Ангеліка Кляўсэн заяўляе, што Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі МАГАТЭ – адзін з аўтараў апошняй сэнсацыйнай справаздачы аб наступствах Чарнобыля “зьяўляецца зацікаўленым бокам”.

Паводле Кляўсэн, Усясьветная арганізацыя здароўя яшчэ з 1959 году зьвязаная з МАГАТЭ “кабальнай дамовай”, паводле якой міжнароднае ядзернае агенцтва можа кантраляваць дасьледаваньні й публікацыі пра наступствы для здароўя людзей мірнай атамнай энэргіі і зьвязанай зь ёй аварыяў.

“Франкфуртэр Рундшаў” піша, што беларускія дасьледчыкі, якім не дазваляюць больш публічна выказваць свае погляды, яшчэ 10 гадоў таму папярэджвалі пра доўгатэрміновыя наступствы Чарнобыльскай катастрофы. “Дактары сьвету за прадухіленьне ядзернай вайны”, не згаджаючыся са справаздачай ААН, спасылаючыся на дадзеныя пачатку 1990-х гадоў брытанскіх і літоўскіх дасьледчыкаў, якія фіксавалі ў Чарнобыльскім рэгіёне рэзкі рост захворваньняў шчытападобнай залозы і лейкеміі.

Гл. таксама • У Вене на Чарнобыльскім форуме абмяркоўваюць даклад “Спадчына Чарнобылю: мэдычныя, экалягічныя і сацыяльна-эканамічныя наступствы” • У Вене адбываецца прадстаўнічая канфэрэнцыя на тэму Чарнобыля • З.Трафімчук: “Дзяржавы адказныя за сваіх пацярпелых” • Ці будзе АЭС у Беларусі?
XS
SM
MD
LG