Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тры міліцыянты забітыя ў Дагестане


ПАЎНОЧНЫ КАЎКАЗ. Працягваецца канфлікт у Каўкаскім рэгіёне. У Дагестане ў выніку абстрэлу аўтамабіля былі забітыя тры мясцовыя міліцыянты. Начальнік міліцыі Каякецкай вобласьці Курбан Агаеў сказаў: "Напэўна, яны натрапілі на ўзброеную групу. Машына была абстраляная, усе тры памерлі ад ранаў на месцы".

У сталіцы Чачэніі быў падарваны вайсковы грузавік. Два фэдэральныя жаўнеры параненыя. Ува ўсіх гарадох Чачэніі выстаўлены дадатковыя блёкпасты ў сувязі з афіцыйным Днём Рэспублікі, які адзначаецца сёньня.

У Інгушэтыі прагрымелі два выбухі. Ад радыёкіраванага ладунку двойчы выбухнула вежа сотавай сувязі. Ахвяраў няма.
XS
SM
MD
LG