Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Юшчанка абмеркаваў абвінавачаньні Зінчанкі з урадоўцамі


КІЕЎ. Парлямэнт Украіны плянуе прыняць новы закон аб мытні. Заканапраект прадугледжвае частковую адказнасьць кіраўнікоў мытных прапускных пунктаў за злачынныя дзеяньні сваіх падначаленых. Таксама сёньня прэзыдэнт Віктар Юшчанка правёў тэрміновую сустрэчу з галоўнымі ўрадавымі чыноўнікамі, дзе абмеркаваў абвінавачаньні ў карупцыі сярод сваёй каманды. Гэтыя абвінавачаньні высунуў Аляксандар Зінчанка, які днямі сышоў у адстаўку з пасады дзяржсакратара.Спікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Уладзімер Літвін заявіў, што хаця вонкава ўрад Юшчанкі працуе па-новаму, насамрэч ён дзейнічае тымі ж мэтадамі, як і рэжым Леаніда Кучмы, у прыватнасьці, маніпулюе статыстыкаю.
XS
SM
MD
LG