Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курдзкая паўстанцы забілі двух турэцкіх паліцыянтаў


АНКАРА. Два турэцкія жаўнеры былі забітыя і два параненыя у выніку выбуху міны ў Паўднёва-Ўсходняй Турэччыне. Інцыдэнт адбыўся ў правінцыі Накары, якая мяжуе з Іранам ды Іракам. Тымчасам Турэччына абвясьціла пра захоп двух курдзкіх паўстанцаў, падазраваных у тэрактах, зьдзейсьненых у Стамбуле. Зь нядзелі у Турэччыне ідуць курдзкія дэманстрацыі з патрабаваньнем вызваліць зь вязьніцы лідэра курдзкіх паўстанцаў Абдулу Аджалана. Анкара зьвінаваціла курдзкіх сэпаратыстаў у спробе падарваць імідж краіны, якая распачынае перамовы аб далучэньні да Эўразьвязу 3 кастрычніка сёлета.
XS
SM
MD
LG