Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Званок на Свабоду, 6 верасьня


RFE/RL Слухачы рэагуюць на падзеі і тэмы тыдня

(Андрэй, Пінск:) “6 верасьня глядзеў перадачу на канале БТ “У цэнтры ўвагі”. Там даволі шмат часу было прысьвечана абмеркаваньню публікацыі ў газэце “Аглядальнік”, выпадку зь дзяўчынай, якая сустракалася з амэрыканскім пехацінцам.

Зьдзіўляе тое, што ўсё гэта падаецца нібы геройства, патрыятызм маладой дзяўчыны, а ніякага сораму ў самой дзяўчыны неяк не адчуваецца. Яна спакойна пра гэтую любоўную сувязь распавядае. Напэўна, такім чынам вырашыла стаць папулярнай, вядомай, а, можа, прэтэндуе на нейкую ўвагу з боку дзяржавы, ці на месца ў дзяржаўнай газэце ці на тэлебачаньні.

Сорамна ўсё гэта глядзець і непрыемна! Але ж нічога ня зробіш. Такі наш час, такія нашыя норавы. Куды яе бацькі глядзяць? Няўжо яны ганарацца ўчынкам сваёй дачкі?”

(Спадарыня:) “Калі мы хадзілі ў школу пры Сталіне, і калі ён памёр, нас малых прымушалі плакаць. Мы не хацелі плакаць, але вылі ўсе разам, хорам у клясе.

Цяпер другое. Наеліся досыта гэтай уладай! Прэзыдэнт казаў, што ён клапоціцца пра здароўе народу. Пра якое здароўе, калі таго жыцьця няма! Мы ж не такія наіўныя, як тыя дзеці, што плакалі па Сталіну. А цяпер, калі паглядзіш на гэты канал беларускі, як скачуць і радуюцца там, але ж бачна ўся гэтая наігранасьць! Мы ж усё гэта разумеем. У нас няма ні сьмеху, ні шчасьця”.

(Спадар:) “Быў я тыдзень таму ў бальніцы. І вось прыйшлі сьвятары праводзіць нейкае набажэнства. Я запытаў іх, ці будзе Гасподзь Бог бліжэй да мяне, да майго беларускага сэрца, калі я буду чытаць малітву на стараславянскай, на рускай ці на беларускай роднай мове. Дык яны мне нічога не адказалі, сказалі, што ня маюць часу са мной размаўляць. І пайшлі праводзіць малебен на расейскай мове.”.

(Спадар:) “Свабода! Што зноў здарылася? Зноў нічога не
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG