Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Скрабец хоча балятавацца ў прэзыдэнты


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта нашаму радыё паведаміў Аляксандар Скрабец -- малодшы брат вядомага апазыцыйнага палітыка, кіраўніка дэпутацкай групы "Рэспубліка" у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня. Пра свой намер экс-парлямэнтар напісаў у лісьце з турэмнага шпіталя ў Менску, дзе ён цяпер праходзіць мэдычнае абсьледваньне.

Беларускае заканадаўства, як патлумачылі ў Цэнтарвыбаркаме, дазваляе вылучаць сваю кандыдатуру на выбары асобам, якія знаходзяцца пад арыштам да вынясеньня ім судовага прысуду.

Экс-парлямэнтар быў затрыманы 15 траўня каля свайго дому ў Менску, у той жа дзень яго адвезьлі ў Берасьцейскі сьледчы ізалятар. Там на знак пратэсту ён абвясьціў галадоўку, якая цягнулася амаль 40 дзён. Пасьля таго, як пракуратура аб''яднала дзьве справы былога дэпутата – выманьваньне крэдытаў у дзяржавы і падбухторваньне да дачы хабару – у адну , сьледчы ў асабліва важных справах Вячаслаў Цераховіч вырашыў перавезьці арыштанта ў Менск.

Летам 2004 году Сяргей Скрабец удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай аб палітычным прытулку, аднак атрымаў адмоўны адказ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG