Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Бакіеў правялі перамовы


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін і прэзыдэнт Кіргізстану Курманбэк Бакіеў правялі ў Маскве другі раўнд перамоваў. Бакіеў выказаў спадзяваньне, што Расея дапаможа ягонай краіне справіцца з эканамічнымі праблемамі. Міністры фінансаў абедзьвюх краінаў падпісалі пагадненьне аб рэструктурызацыі пазыкі, выдзеленай Расеяй Кіргізстану ў 2002 г. Гэта быў першы рабочы міжнародны візыт Бакіева ў якасьці прэзыдэнта Кіргізстану. Аднак Курманбэк Бакіеў заявіў, што пытаньне пра вывад амэрыканскай вайсковай базы ў Манасе ня будзе ставіцца, пакуль не стабілізуецца сытуацыя ў суседнім Аўганістане. Тым часам дырэктар аднаго з найбуйнейшых кірмашоў у Фэрганскай даліне Кіргізстану быў забіты сёньня. Абдалім Юнусаў і ягоны кіроўца былі застрэленыя ў доме бізнэсоўца. Сьмерць Юнусава зьвязаная зь перадзелам кірмашу паміж крымінальнымі структурамі, – лічыць паліцыя. Папярэдні ўладальнік, дэпутат Баяман Еркінбаеў цудам ацалеў падчас замаху ў чэрвені. Сёлета ахоўнікі Еркінбаева стралялі ў натоўп кірмашовых гандляроў, разьлютаваных падвышэньнем арэнднай платы.
XS
SM
MD
LG