Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне прайшлі тэледэбаты паміж Шродэрам і Мэркель


БЭРЛІН. У Нямечыне прайшлі тэледэбаты паміж цяперашнім канцлерам Герхардам Шродэрам і ягонай суперніцай на выбарах – лідэркаю Хрысьціянска-дэмакратычнага Зьвязу Ангелай Мэркель. Спн. Мэркель рэзка скрытыкавала палітыку кааліцыі Шродэра.

(Мэркель:) “Канцлер Шродэр разьяжджае па краіне й сьцьвярджае, што сем год кіраваньня чырвона-зялёных былі добрымі часамі для Нямеччыны. Я павінна сказаць шчыра: для шмат-шмат якіх людзей гэта гучыць як поўная лухта”.

У сваю чаргу сп. Шродэр зазначыў, што сацыяльныя рэформы, распачатыя ягоным урадам, павінныя быць працягнутыя. У зьнешняй палітыцы спн. Мэркель выступае за зьбліжэньне з Эўразьвязам і Амэрыкай і больш крытычнае стаўленьне да Расеі, у той час як Герхард Шродэр называе Расею галоўным партнэрам Нямеччыны.
XS
SM
MD
LG