Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: ці ёсьць у Беларусі палітвязьні?


Ганна Соусь, Менск Нашая карэспрандэнтка зьвярнулася да людзей з пытаньнем: ці ёсьць, на іхную думку, у Беларусі палітычныя вязьні і ці ведаюць людзі іхныя імёны?

(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, як вы лічыце, ці ёсьць у Беларусі палітычныя вязьні?”

(Спадарыня: ) “Складанае пытаньне. Магчыма, няма”.

(Спадар: ) “Думаю, што так. Усе, хто супраць Лукашэнкі”.

(Карэспандэнтка: ) “А імёны вы ведаеце?”

(Спадар: ) “Я не хачу гаварыць”.

(Спадар: ) “Думаю, што ёсьць”.

(Карэспандэнтка: ) “А хто яны?”

(Спадар: ) “Ня ведаю, але ўсё роўна думаю, што ёсьць”.

(Спадарыня: ) “Адносна вязьняў ня ведаю. У мяне знаёмых няма. Магчыма, ёсьць”.

(Спадар: ) “Канечне, ёсьць. Канкрэтна ня ведаю, але ўпэўнены, што ёсьць — і не адзін чалавек, а даволі шмат, паколькі ў нас даволі сур’ёзна ўсе дзяржаўныя мерапрыемствы адбываюцца. Палітычныя вязьні ёсьць”.

(Спадарыня:) “Думаю, што ёсьць, але імёнаў ня ведаю”.

(Спадар:) “Можа, яны і ёсьць, калі ім выстаўленыя палітычныя абвінавачаньні”.

(Спадар: ) “Я апалітычны, але ўпэўнены, што ёсьць”.

(Спадарыня:) “Думаю, што ёсьць. Моладзі шмат бяруць…”

(Спадарыня:) “Былы міністар, напэўна. Так адразу не скажу. Потым — Андрэй…”

(Спадарыня: ) “Маеш на ўвазе Клімава. Я ня ведаю наконт Клімава, ці заслужана ён, ці не заслужана…”

(Спадарныня: ) “Магчыма, яны ёсьць, проста мы ня чуем і ня бачым гэтага нідзе”.

(Спадарыня: ) “Я лічу, што ёсьць. Проста пра гэта не гаворыцца па тэлебачаньні, каб народ ня ведаў. Ёсьць людзі, якія хочуць сказаць сваё слова, аднак ня маюць магчымасьці зрабіць гэта”.

(Карэспандэнтка: ) “А ці ведаеце вы іх імёны?”

(Спадарыня: ) “Ня ведаю”.

(Спадар: ) “Думаю, што ёсьць такія. У нас у краіне ня надта афішуецца. У нас вельмі шмат недагаворваецца. СМІ ня надта канкрэтна распавядаюць пра тое, што адбываецца ў краіне”.

(Карэспандэнтка: ) “А ыы ведаеце імёны гэтых палітычных вязьняў?”

(Спадар: ) “Напрыклад, вясна 1992-га, тады было нешта”.

(Карэспандэнтка: ) “А цяпер хто за кратамі знаходзіцца?”

(Спадар: ) “Апазыцыя, БНФ, “Зубр”, “Малады фронт”.

(Спадарыня: ) “Не. Няма. Мне тут усё падабаецца. Паважаю нашага прэзыдэнта”.

(Спадар: ) “Я такіх ня ведаю, хто мог быць у нас палітычнай ахвярай”.

(Спадарыня: ) “У мяне такое ўражаньне, што ёсьць. Погляд з Санкт-Пецярбургу сьведчыць пра тое, што ня так тут усё ў парадку, як спрабуюць паказаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG