Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Двух грамадзян Грузіі дапамаглі вызваліць Юшчанка й Саакашвілі


Юры Сьвірко, Кіеў Як паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве старшыня камітэту ў справах абароны й бясьпекі парлямэнту Грузіі Гіві Таргамадзэ, тэму вызваленьня Георгія Кандэлакі й Лукі Цуладзэ “закранаў у Казані Віктар Юшчанка”.

Спадар Таргамадзэ дадаў, што ўкраінская амбасада ў Менску “працавала ў рэжыме грузінскай амбасады”, каб дамагчыся вызваленьня двух сяброў “Кмары”, а ўкраінская авіякампанія на паўтары гадзіны затрымала вылет свайго самалёта з Менску, каб вызваленыя пасьпелі пакінуць Беларусь. “Гэта перамога і грузінскай, і ўкраінскай дыпляматыі”, -- заявіў Гіві Таргамадзэ. У прэсавай канфэрэнцыі бралі ўдзел таксама вызваленыя у Менску сябры руху “Кмара”

Падрабязнасьці слухайце пазьней у эфіры й чытайце на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG