Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Званкі на Свабоду , 5 верасьня


RFE/RL Слухачы адгукаюцца на падзеі і тэмы тыдня

(Спадар:) “Некалькі год таму назад на нашую Беларусь таксама абрушыўся ўраган, зьнесла дахі, разбурыла шмат дамоў. І дзяржава, вялікі ёй дзякуй, усё адрамантавала, усё паправіла.

А вось цяпер катастрофа ў Амэрыцы адбылася. Дык яна ўзмацнілася ў шмат разоў паводзінамі саміх амэрыканцаў. Паказалі па тэлебачаньню: яны там ужо забіваюць адзін аднаго, страляюць, марадзёрнічаюць, гвалцяць! Салдатам дадзены загад страляць на паражэньне, замест таго, каб злавіць і судзіць гэтых людей. Вось вам і свабода, вось вам і дэмакратыя па-амэрыканску!”

(Спадарыня:) “Як зьмяніліся апошнім часам стасункі паміж Украінаю і Беларусьсю? Ніяк не зьмяніліся, і зьмяніцца ня могуць! Юшчанка, прэзыдэнт Украіны, сваю ўладу выкарыстоўвае на разьвіцьцё дэмакратычных асноў украінскага грамадзтва, на захаваньне і далейшае разьвіцьцё нацыянальных інтарэсаў Украіны. Лукашэнка сваю палітыку праводзіць у рэчышчы размываньня, вынішчэньня беларускага народа як нацыі, яго мовы, культуры, перакручваньне нашай гісторыі. Лукашэнка гаворыць: “Мы рускія, і мова наша руская. Адзіны гістарычны шлях.” Лукашэнка – антыпод беларускага народа!”

(Спадарыня:) “Сёньня Радыё Свабода зьвярталася да слухачоў, каб прапанавалі новыя тэмы.

Няхай бы прагучалі жывыя галасы несьмяротнай Беларусі. Хацелася б пачуць галасы Жэні Янішчыц, Натальлі Арсеньневай, Аляксея Карпюка, Валодзі Караткевіча, галасы пісьменьнікаў, якіх ужо няма. Таксама б хацелася пачуць галасы розных рэгіёнаў Беларусі, розныя дыялекты, галасы Заходняй ды Усходняй Беларусі, тых людзей, якія яшчэ размаўляюць на добрай беларускай мове. Каб вашыя карэспандэнты сабралі гэтыя галасы, і каб яны прагучалі ў эфіры”.

(Спадар:) “Растлумачце, што дасьць народу, калі мы ўсе заўтра пачнем размаўляць на роднай мове? І якая шкода размаўляць па-расейску?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG