Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ці былі грамадзяне Беларусі ў Новым Арлеане падчас урагану “Катрын”?


Ігар Карней, Менск Міністэрства замежных справаў Беларусі ня мае дакладных дадзеных пра колькасьць беларускіх грамадзянаў, які маглі знаходзіцца на заходнім узьбярэжжы амэрыканскага кантынэнту пад час урагану “Катрын”. Прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства Руслан Есін на просьбу Радыё Свабода сказаў, што ўсе зьвесткі наконт беларусаў у штаце Луізіана ўдакладняюцца. “Кожную хвіліну інфармацыя карэктуецца”, – сказаў спадар Есін, не назваўшы, аднак, ніякіх лічбаў.

Паводле іншых зьвестак, дакладна вядома пра двух беларускіх студэнтаў, якія падчас вакацый падпрацоўвалі ў Новым Арлеане. Як паведамляюць расейскія СМІ, неназваная дзяўчына пры канцы мінулага тыдня была вывезеная ў бясьпечнага месца з затопленага вадой раёну, а хлопец з прозьвішчам Антановіч ў складзе групы расейскіх студэнтаў быў забраны прадстаўнікамі расейскага кансуляту са стадыёну, дзе хаваліся ад патопу каля 20 тысячаў чалавек.

У сваю чаргу, кіраўніцтва ЗША пакуль ніяк не адрэагавала на прапанову кіраўніцтва Беларусі аб аказаньні гуманітарнай дапамогі пацярпелым ад урагану. Нагадаем, што ў канцы мінулага тыдня сэнатар Мікалай Чаргінец заявіў, што ўлады ЗША паказалі сваю няздольнасьць штосьці супрацьпаставіць прыроднай стыхіі.

Гл.таксама • Беларусь накіруе гуманітарную дапамогу ў ЗША, калі Лукашэнка падпіша ўказ
XS
SM
MD
LG