Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы транспарт з польскімі падарункамі ўжо прыбыў у Беларусь


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Улады польскай сталіцы паведамілі, што ў Беларусі ўжо знаходзіцца першы транспарт з падарункамі для тутэйшых палякаў. Падарункі былі сабраныя ў часе акцыі “Варшавяне салідарныя Гародняй”. Спосаб перавозкі гэтых рэчаў у Беларусь трымаецца ў сакрэце.

Збор рэчаў для палякаў, што жывуць у Беларусі, працягваўся ў Варшаве два тыдні – жыхары польскай сталіцы ахвотна ахвяравалі неабходныя рэчы. Гаворыць прадстаўніца мэра Варшавы Ёанна Клюзік-Расткоўска, якая займалася арганізацыяй акцыі.

(Расткоўска: ) “Мы назьбіралі каля 120 кубічных мэтраў самых розных рэчаў. Давалі і небагатыя людзі сталага веку, якія куплялі неабходнае і прывозілі на трамваі, прыязджалі і на вельмі дарагіх аўтамабілях. Некалькі фірмаў таксама ахвяравалі электратэхніку, вопратку. Ёсьць падарункі для малых дзяцей”.

Першая частка сабраных рэчаў трапіла ў Гародню, Менск і Берасьце. Як гэта было зроблена – не паведамляецца, бо, паводле спадарыні Клюзік-Расткоўскай, ёсьць небясьпека, што наступныя партыі падарункаў для палякаў могуць быць затрыманыя на мяжы.

Прадстаўніца мэра Варшавы заявіла, што разьмяркоўваць сабраныя рэчы ў Беларусі будзе кіраўніцтва СПБ начале з Анжалікай Борыс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG