Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над крычаўскай бандай забойцаў


Сяргей Няроўны, Крычаў Сёньня ў Магілёўскім абласным судзе пачынаецца разгляд крымінальнай справы так званай “банды Патапенка-Князьковых”, якая забівала і рабавала людзей на працягу трох гадоў на тэрыторыі Крычаўскага і некаторых іншых раёнаў. Папярэдняе сьледзтва на працягу году вяла Генэральная пракуратура краіны.

Справа абяцае стаць гучнай. На лаве падсудных 12 чалавек, у асноўным ураджэнцы Крычава. Старэйшаму, Валерыю Князькову, 40 гадоў; малодшаму, Сяргею Маскалёву, толькі споўнілася 20. Астатнім, за выключэньнем Аляксандра Халімончыка, ня болей за 25.

11 чалавек прысутнічаюць у судзе як пацярпелыя. Пяцёра прыйсьці на суд ніколі ня змогуць — іх забілі падчас разбойных нападаў.

Генэральная пракуратура лічыць, што арганізатарам і кіраўніком “банды” зьяўляўся беспрацоўны 24-гадовы жыхар Крычава Алег Патапенка. Першай зброяй злачыннай групоўкі сталі абрэз, паляўнічы нож і тры дубінкі. Пасьля арсэнал папоўніўся пісталетам, двумя абрэзамі, вінтоўкай Токарава, выбуховымі рэчывамі.

У Крычаве па-рознаму гавораць наконт гэтай крымінальнай справы. Адны асуджаюць забойцаў і патрабуюць самага жорсткага пакараньня, іншыя лічаць дзейнасьць банды своеасаблівай помстай грамадзтву. Напрыклад, пэнсіянэрка, маёр міліцыі ў адстаўцы Валянціна Драздова сьведчыць, што неаднаразова чула, як хлопцаў прыніжалі, насьміхаліся. Магчыма, вынікам і стала стварэньне банды, у якой яны хацелі быць моцнымі і адпомсьціць тым, каму больш шчасьціла — у першую чаргу прадпрымальнікам.

Камэнтуе крычаўскі журналіст Валеры Бысаў:

(Бысаў: ) “Беспрацоўе штурхае моладзь на такія справы. Бо сумленных грошай яны нідзе не заробяць – няма працы. Нідзе... Людзям, якія сядзяць у кабінэтах, заробкі падвышаюць, а рабацягам аніякай даплаты – 80-100 тысяч... У мяне сусед прыйшоз з зоны. З турмы. Кажа: “За 80-100 тысяч рабіць не пайду, лепш нешта скраду і вярнуся ў зону: там хоць тройчы на дзень кормяць...”

Шмат хто з маіх землякоў перакананы: трохгадовая дзейнасьць банды, забойствы і гвалт над людзьмі -- гэта сур’ёзная недапрацоўка Крычаўскай міліцыі. І вось тут узьнікаюць некаторыя паралелі. Банда арганізавалася летам 2001 году, тады, калі мясцовая міліцыя прыкладала максымум намаганьняў у зусім іншым накірунку – займаліся так званымі палітычнымі справамі, разьбіраліся напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў зь мясцовымі апазыцыянэрамі. Так, напрыклад, 12 ліпеня міліцыянты ўварваліся ў памяшканьне газэты “Вольны горад” і забралі ўсе кампутары. На трох журналістаў нават завялі крымінальную справу за нібыта “захоп у закладнікі міліцыянта”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG