Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Індыі - новыя перамовы ў справе Кашміру


НЮ ДЭЛІ: Прэм''ер Індыі Манмахам Сінг распачынае сёньня перамовыў справе Кашміру. Ён сустрэнецца з лідэрамі ўсіх памяркоўных рэлігійных і палітычных груповак Кашміру. Кашмірскія сэпаратысты заклікаюць да незалежнасьці правінцыі, альбо да больш цесных сувязяў з суседнім Пакістанам. Узброеная барацьба за гэты рэгіён доўжыцца ўжо амаль паўстагодзьдзя. Індыя не пагаджаецца на поўную незалежнасьць Кашміру, аднак яна гатовая пайсьці на некаторыя саступкі ў пытаньні скарачэньня сваёй вайсковай прысутнасьці і больш шырокіх паўнамоцтваў для мясцовых ўладаў.
XS
SM
MD
LG