Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апытаньне "Свабоды": Ці ёсьць у Беларусі палітвязьні?


Міхал Стэльмак, Менск Ці ёсьць у Беларусі палітзьняволеныя? З такім пытаньнем да мінакоў на вуліцах Менску зьвярнуўся сёньня наш карэспандэнт.

(Спадар Аляксандр: ) “Палітзьняволеныя? Відаць, ёсьць”.

(Спадар Віктар: ) “Павінны быць”.

(Спадар Аляксей: ) “Няма”.

(Спадарыня Вера: ) “Ёсьць, кажуць”.

(Спадар Пятро: ) “Сядзяць людзі. Выпускаюць патрохі. Амністуюць”.

(Спадар Віталь: ) “Я іх ня бачыў. Таму нічога не магу сказаць. А сродкам масавай інфармацыі я не давяраю”.

(Карэспандэнт: ) “Ці ёсьць у Беларусі палітзьняволеныя?”

(Спадар Вячаслаў: ) “Так”.

(Спадар Хведар: ) “Наконт палітзьняволеных я ня ведаю, а вось крымінальнікаў дастаткова”.

(Спадар Валянцін: ) “Я мала ведаю. Таму што не чытаю газэтаў. Газэты дарагія”.

(Спадар Іван: ) “Безумоўна, ёсьць”.

(Карэспандэнт: ) “Адкуль вы ведаеце?”

(Спадар Іван: ) “А чаму ж мне ня ведаць? Я ж жыву ў Беларусі”.

(Спадарыня Ларыса: ) “Неяк іх мала. Я іх асабліва і не прыкмячала ў газэтах. Хаця пішуць”.

(Спадар Павел: ) “Я лічу, што ёсьць”.

(Спадар Ігар: ) “У газэтах чытаў, што прападалі людзі”.

(Спадар Алег: ) “Ёсць. Таму што прападаюць людзі”.

(Карэспандэнт: ) “Ці ведаеце вы імёны палітзьняволеных?”

(Спадар Алег: ) “Прапаў журналіст Завадзкі. Прапаў былы міністар унутраных спраў, не могуць знайсьці. Ганчар падазрона зьнік”.

(Спадар Віталь: ) “Я ведаю Марыніча”.

(Спадар Юры: ) “Я не памятаю. Таму што мала гаворыцца пра іх у друку”.

(Спадар Павел: ) “А той Лявонаў, былы міністр сельскай гаспадаркі. Той Захаранка, былы міністар унутраных спраў. Той хлапец. Што пабудаваў дом на Лодачнай. Вы ведаеце, пра каго я кажу. І такіх шмат”.

(Карэспандэнт: ) “А ці ведаеце вы, у чым абвінавачваюць гэтых людзей?”

(Спадар Аляксандр: ) “Афіцыйна ў тым, што яны нібыта штосьці скралі. Кампутары ці яшчэ штосьці”.

(Спадар Пятро: ) “Калі ён палітычны, то, зразумела, за што садзяць. Няўгодны. Убяруць і – хутка”.

(Спадарыня Ларыса: ) “А ўсё роўна мне Беларусь падабаецца. Тут парадку больш”.
XS
SM
MD
LG