Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Новым Арлеане завяршылася эвакуацыя пацярпелых ад урагану


НОВЫ АРЛЕАН. ЗША. У Новым Арлеане завяршылася эвакуацыя пацярпелых ад урагану “Катрына”. У самай буйной за гісторыю ЗША апэрацыі па эвакуацыі людзей удзельнічалі каля 40 вайсковых і грамадзянскіх самалётаў. Ратаўнікі дастаюць з вады целы загіблых. Губэрнатар Луізіяны Кэтлін Бланка ня выключыла, што колькасьць загіблых можа дасягнуць некалькіх тысячаў. Новы Арлеан, ахоплены хваляй злачыннасьці, патрулююць сілы бясьпекі. Шмат краінаў, уключна зь Іранам і Аўганістанам, прапанавалі ЗША дапамогу дзеля ліквідацыі наступстваў урагану.
XS
SM
MD
LG