Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпет разгортвае войскі ўздоўж мяжы Паласы Газы зь Ізраілем


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскае міністэрства абароны паведаміла, што сёньня Эгіпет пачаў разгортваць войскі ўздоўж мяжы Паласы Газы зь Ізраілем. Гэта – яшчэ адзін этап ізраільскага пляну выхаду з Газы. Раней Ізраіль эвакуаваў адтуль 21 паселішча. Паводле двухбаковага пагадненьня, падпісанага нядаўна Ізраілем і Эгіптам, 750 эгіпецкіх вайскоўцаў будуць разьмешчаныя на мяжы – з боку Паласы Газы. Ізраіль спадзяецца, што яны спыняць кантрабанду зброі, якая дастаўлялася на палестынскія тэрыторыі з Эгіпту праз падземныя тунэлі. Вывесьці свае войскі з Паласы Газы Ізраіль плянуе да сярэдзіны верасьня.
XS
SM
MD
LG