Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран будзе працягваць працы дзеля атрыманьня ўзбагачанага ўрану


ТЭГЕРАН. Іран будзе працягваць працы дзеля атрыманьня ўзбагачанага ўрану. Пра гэта ў нядзелю заявіў кіраўнік іранскай дэлегацыі на міжнародных перамовах у пытаньні ядзернай праграмы Ірану Алі Ларыджані. Прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Ірану Хамід-Рэза Асэфі са свайго боку падкрэсьліў, што Тэгеран не паддасца ціску з боку ЗША і Эўрапейскага Зьвязу і не адмовіцца ад ядзерных распрацовак. ЗША і Эўразьвяз заяўляюць пра неабходнасьць перадаць пытаньне пра ядзерную праграму Ірану ў Раду бясьпекі ААН, якая можа ўвесьці санкцыі супраць Тэгерану.
XS
SM
MD
LG