Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане вырасла колькасьць нападаў талібаў


КАБУЛ. У Аўганістане ў выніку шэрагу нападаў талібаў забітыя восем паліцыянтаў. У правінцыі Гельмэнд пры выбуху ў нядзелю цяжка паранены кандыдат у дэпутаты. Там жа быў забіты начальнік мясцовай паліцыі і трое ягоных падначаленых. У паўдзённай правінцыі Забуль у суботу ў засаду патрапіла аўтакалёна. Загінулі тры паліцыянты. У гэты ж дзень двое супрацоўнікаў аўганскай паліцыі былі забітыя пры нападзе ваеўнікоў на блёкпост на аўтатрасе Кандагар – Кабул. У Аўганістане апошнім часам рэзка вырасла колькасьць нападаў талібаў, якія пагражаюць сарваць парлямэнцкія выбары 18 верасьня.
XS
SM
MD
LG