Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Эгіпце ня будзе назіральнікаў ад няўрадавых арганізацыяў


КАІР. У Эгіпце выбарчая камісія не зьбіраецца дапушчаць на прэзыдэнцкія выбары назіральнікаў ад няўрадавых арганізацыяў. Такім чынам, камісія ігнаруе суботняе рашэньне адміністрацыйнага суду Эгіпту. Акрамя таго, выбаркам хоча, зноў жа насуперак пастанове суду, дапусьціць да ўдзелу ў выбарах прадстаўніка сацыялістаў. Упершыню ў гісторыі краіны 7 верасьня адбудуцца прэзыдэнцкія выбары з удзелам некалькіх кандыдатаў. За пасаду кіраўніка дзяржавы будуць змагацца цяперашні прэзыдэнт Хосьні Мубарак і яшчэ 8 палітыкаў.
XS
SM
MD
LG