Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мусульманка атрымала тытул "Міс Англія"


ЛЁНДАН. Тытулам “Міс Англія” ўпершыню ўганараваная мусульманка – 18-гадовая Хамас Каістані. Этнічная ўзбэчка, яна нарадзілася ў Ташкенце, куды ейныя бацькі эмігравалі з Аўганістану. На конкурсе прыгажосьці, які адбываўся ў Лівэрпулі, сярод 20 фіналістак былі 4 мусульманкі. Цяпер Хамас Каістані будзе ад Англіі ўдзельнічаць у конкурсе “Міс Сьвет”, які адбудзецца ў Кітаі ў сьнежні.
XS
SM
MD
LG