Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане знайшлі цела брытанскага інжынэра


КАБУЛ. У Аўганістане знайшлі цела брытанскага інжынэра, выкрадзенага ў мінулую сераду. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі абвінаваціў у пагібелі Дэвіда Адысона рух Талібан. Тым часам, лекары ідэнтыфікавалі целы двух чалавек, знойдзеных забітымі на поўдні краіны. Забітыя – мужчына і жанчына – настаўнікі зь японскага гораду Хірасімы, якія прыехалі ў Аўганістан як турысты. Яны зьніклі на пачатку жніўня. У пятніцу ў правінцыі Кандагар былі выкрадзеныя 5 аўганцаў. Паводле дадзеных мясцовай паліцыі, гэта – кіраўнік раёну Гарак, кандыдат у дэпутаты на плянаваных парлямэнцкіх выбарах і яшчэ тры невядомыя асобы. Адказнасьць узялі на сябе талібы.
XS
SM
MD
LG